Мы в Telegram
Добавить новость
< >

Поиск города

Ничего не найдено

Ужо сёньня: Ігар Лосік 300 дзён за кратамі

0 187
Ужо сёньня: Ігар Лосік 300 дзён за кратамі

Институт СТЭИ при поддержке Комитета общественных связей и молодежной политики города Москвы реализует проект "Вода Москвы"

Новые актеры, «Гамлет», «Женитьба Бальзаминова»: каким будет 233-й сезон театра Качалова

В центре Николаева «Хюндай» врезался в «Славуту»: водителя забрали на экспертизу

У старенького «Запорожца», скорей всего, на «Тавриде» заклинило тормоза

Дата дня Спаўняецца 300 дзён, як быў пазбаўлены свабоды Ігар Лосік. На адміністратара суполкі «РБ головного мозга» і фрылансэра-кансультанта Радыё Свабода завялі крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («падрыхтоўка да парушэньня грамадзкага парадку») і ч. 2 арт. 293 («падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках»). Лосіка затрымалі 25 чэрвеня 2020 году пасьля ператрусу дома ў Баранавічах. На ягоны тэлеграм-канал «РБ головного мозга» ў той момант былі падпісаныя 167 тысяч чалавек. 19 красавіка 2021 году, выступаючы з заявай з нагоды аднаўленьня санкцыяў супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў, дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен назваў зьняволеньне Сяргея Ціханоўскага, Марыі Калесьнікавай і Ігара Лосіка прыкладамі рэпрэсіяў у Беларусі, якія робяць немагчымым далейшае прыпыненьне санкцыяў. Таксама ў гэты дзень 1919 — войскі генэрала Жалігоўскага авалодалі Вільняй. У выніку спыніла сваё існаваньне Літоўска-Беларуская савецкая рэспубліка, бальшавікі паўцякалі, а Вільня на 20 гадоў апынулася ў складзе Польшчы. 1921 — выйшаў першы нумар газэты «Чырвоная зьмена». Выходзіла самастойным выданьнем да 2002 году, цяпер — дадатак да газэты «Звязда». 1996 — расейскія фэдэральныя войскі забілі першага прэзыдэнта Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя генэрала Джахара Дудаева. Паводле афіцыйных зьвестак, Дудаеў загінуў ад ракеты, наведзенай на сыгнал ягонага спадарожнікавага тэлефона. У гэты дзень нарадзіліся 1833 — Віктар Отан Каліноўскі, гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху, брат Кастуся Каліноўскага. 1902 — Вацлаў Пянтоўскі, сьвятар, стваральнік падпольнай духоўнай сэмінарыі, палітвязень 1950-х. За савецкім часам у Закарпацьці сябры зьвялі мяне зь біскупам забароненай і загнанай у падпольле Ўкраінскай грэка-каталіцкай царквы. У сваім «паралельным» легальным жыцьці ўладыка працаваў таксістам. Гэта было шматгадовае служэньне Госпаду з штодзённай рызыкаю ператварыцца ў палітвязьня. На жаль, мне не пашчасьціла сустрэцца зь беларускім каталіцкім сьвятаром Вацлавам Пянткоўскім, подзьвіг якога меў сувымерны маштаб. Атрымаўшы выдатную адукацыю ў Рыме, ён у перадваенныя 1930-я гады служыў прэфэктам наваградзкай гімназіі імя Адама Міцкевіча. Пасьля Другой усясьветнай айцец Вацлаў нёс парафіянам слова Божае ў Івянцы і Рубяжэвічах, а потым быў прызначаны пробашчам касьцёлу ў вёсцы Мядзьведзічы Ляхавіцкага раёну. У 1950-м «агента Ватыкану» й агітатара супраць калгасаў этапавалі ў казахстанскія лягеры. У сваю парафію, дзе ніхто зь вернікаў ня даў паказаньняў на пробашча, ён вярнуўся падчас хрушчоўскай адлігі. Усё касьцёлы ва ўсходняй Беларусі тады былі зачыненыя. На колішніх заходнебеларускіх землях адчуваўся востры недахоп каталіцкіх сьвятароў. Між тым сэмінарыі былі толькі ў Коўне і Рызе. У такіх умовах ксёндз Пянткоўскі адважыўся на вельмі небясьпечны крок. У сямідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя ён адчыніў падпольную сэмінарыю ў сваім доме. Кабінэт ператварыўся ў аўдыторыю, пісьмовы стол — у прафэсарскую катэдру, арган замяняла фісгармонія. У праграме заняткаў былі гісторыя Касьцёлу, кананічнае права, этыка, замежныя мовы, філязофія... Юнакі, якія імкнуліся стаць сьвятарамі, прыяжджалі ў Мядзьведзічы, слухалі лекцыі айца Вацлава і бралі ўдзел у набажэнствах. Наступнымі этапамі былі экзамэны, якія выхаванцы Пянткоўскага таемна здавалі камісіі зь некалькіх ксяндзоў, і своеасаблівая «практыка» ў храмах. Каб ня быць абвінавачанымі ў дармаедзтве, сэмінарысты працавалі ў Ляхавічах качагарамі. За пяць гадоў нелегальная сэмiнарыя падрыхтавала дзесяць сьвятароў. Сярод вучняў Вацлава Пянткоўскага быў Антоні Дзям’янка, які зьявiўся ў Мядзьведзічах сямнаццацігадовым юнаком. Сёньня ён — біскуп Пінскай дыяцэзіі. Тамсама служыць яшчэ адзін выхаванец ксяндза Вацлава — біскуп Казімер Велікаселец. Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, 2020 1903 — Мікола Аляхновіч, беларускі літаратурны крытык. 1926 — Лізавета II, каралева Вялікай Брытаніі ад 1952 году. 1937 — Эрнст Бабенка, навуковец, рэктар Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. На пачатку 1990-х я дачакаўся першага выданьня «Таямніцаў полацкай гісторыі». Гэтая кніга паставіла сярод маіх іншых рэкорд у колькасьці водгукаў у даінтэрнэтны пэрыяд. Адгукнуліся нават з канцылярыі Таварыства Ісуса (Ордэну езуітаў), дзе зьвярнулі ўвагу на разьдзел «Academia Polocensis», прысьвечаны гісторыі Полацкага калегіюму і створанай на яго аснове Акадэміі. Уважліва прачытаў той разьдзел і першы рэктар Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Эрнст Бабенка. Яго натхніла ідэя злучыць перарваную сувязь эпохаў і паяднаць дзейнасьць сучаснай alma mater з эўрапейскімі традыцыямі папярэднікаў. Я летуцеў, каб гэта ўвасобілася і ў вяртаньне сёньняшнім студэнтам і выкладчыкам колішніх акадэмічных карпусоў. Рэктар таксама загарэўся такой думкай. Можна адно здагадвацца, колькі зрабіў Бабенка, каб мара сталася яваю. Але надышоў дзень, калі ў Сафійскім саборы адбылася перадача старадаўніх будынкаў зь ведамства Міністэрства абароны — унівэрсытэту. Сымбалічнае ўручэньне ключа новым гаспадарам прыпала на 23 лютага. Цырымонію не сапсавала (толькі дадало станоўчых эмоцыяў) тое, што ключ уручаўся двойчы. Адказны за гэта палкоўнік зь Менску, ужо насьвяткаваўшыся, заснуў, і ключ перадаў ягоны намесьнік, аднак шэф прачнуўся і зухавата загадаў паўтарыць урачысты момант. Рэктар быў асобаю дэмакратычных поглядаў, хоць не заўсёды мог іх дэманстраваць адкрыта. Калі выкладчык унівэрсытэту, малады кандыдат філялёгіі Лявон Баршчэўскі ў 1990-м балятаваўся ў дэпутаты Вярхоўнага Савету Беларусі, Бабенка, нягледзячы на моцны ціск з боку партыйных органаў, заняў, па сутнасьці, спрыяльную пазыцыю. Лявон упэўнена перамог на выбарах не каго-небудзь, а самога першага сакратара гаркаму КПБ. Бабенка пасьлядоўна будаваў унівэрсытэт як навучальную ўстанову, што трансьлявала б эўрапейскі культурны код. Сам доктар тэхнічных навук, ён уводзіў гуманітарныя спэцыяльнасьці, быў сябрам культурнай эліты гораду і шмат каго зь дзеячаў літаратуры і мастацтва краіны. У ўнівэрсытэце віравалі фэстывалі бардаўскай песьні, выступалі Дзяржаўны аркестар Беларусі імя Жыновіча і сымфанічны аркестар «Маладая Беларусь», паэты Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін... Цяпер Полацкі ўнівэрсытэт упэўнена адлічвае сваю гісторыю з 1581 году, калі адчыніў дзьверы езуіцкі калегіюм. Там праводзяцца захапляльныя гістарычныя экскурсіі, апатэозам якіх робіцца сустрэча з адноўленым творам полацкіх мэханікаў — знакамітай галавой, што адказвала на любое пытаньне на любой мове. Я запытаўся ў галавы, хто такі Эрнст Бабенка. «Славуты чалавек, наш першы рэктар. Дзякуючы яму мы з вамі і размаўляем», — па-беларуску адказала галава. Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, 2020 У памяці 1910 — памёр Сяргей Палуян, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна — вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя. Большасьць ягоных твораў зьнікла ў ліхалецьцях часу, але тое, што ацалела, сьведчыць: Палуян ствараў на мяжы геніяльнасьці. Перачытайце ягоны маленькі шэдэўр «Хрыстос уваскрос!». Якраз Сяргей Палуян знайшоў у архіве «Нашае Нівы» сшыткі зь вершамі Максіма Багдановіча, расцэненымі рэдакцыяй як «дэкадэнцкія», і першы пачаў няпростую барацьбу за іх прызнаньне й шырокую публікацыю. Ён быў таленавітым публіцыстам і ідэолягам беларускага руху. Але — «ня стала сіл змагацца з блудным векам...» (Янка Купала). У васьмідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя імя Сяргея Палуяна вярнулася зь нябыту дзякуючы кнізе яго твораў «Лісты ў будучыню». Назва зборніка — не выпадковая. Пакінутыя Палуянам запаветы праз стагодзьдзе набылі яшчэ большую надзённасьць: «Калі мы паставілі сабе мэту адрадзіць наш народ... то нам у першую чараду трэба адрадзіць сваю мову. Толькі тады ў нас будзе якоесь асобнае нацыянальнае жыцьцё, бо асобная мова — гэта й ёсьць форма нацыянальнай асобнасьці. Толькі адрадзіўшы мову, мы зможам паставіць на цьвёрды грунт наш рух... А пакуль што трэба раскідваць усё новае і новае насеньне. Мо і кепская доля спаткае яго, мо й зьніштожыцца яно нягодай ды сьцюдзёным сіверам, — але не сяўцам думаць аб гэтым! У іх адна мэта — болей зёрнаў кінуць у сагрэтую сонцам ральлю...» Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, 2020 1910 — памёр Марк Твэн, амэрыканскі пісьменьнік. 1923 — памёр Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч), беларускі паэт, філёзаф і публіцыст. 2013 — Міхал Шарамет, грамадзкі актывіст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху пачатку XXI ст., стваральнік вайскова-патрыятычнай арганізацыі «Ваяр». Міхал займаўся прамысловым альпінізмам, гэта значыць, выконваў заданьні на вышыні. Пэўны час ён працаваў у Міністэрстве надзвычайных сытуацыяў. Ня раз выносіў людзей з полымя, але не любіў гаварыць пра гэта. Калегі-ратавальнікі не здагадваліся, што побач зь імі выяжджае на выклікі адзін зь легендарных няўлоўных Міронаў, якія адважна ўздымалі нашы нацыянальныя сьцягі ў самых нібыта недаступных месцах. Выратаваўшы многіх іншых, Шарамет ня змог уратавацца сам... Ён быў зь сябрамі ў паходзе на байдарках. Прыхільнік мэтадаў экстрэмальнага выжываньня, Міхал, паводле завядзёнкі, шукаў ядомыя расьліны. У ручаіне ўбачыў некалькі каранёў, якія чамусьці здаліся яму вадзяным тапінамбурам. Праз гадзіну яго беларускае сэрца спынілася. Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, 2020 2019 — Юры Бліноў, музыка, мэцэнат, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990 — пачатку XXI ст. Гэты выпадак добра вядомы ў футбольных і журналісцкіх колах. Аднойчы пасля гульні клюбу «Крумкачы», які два сэзоны, зьдзіўляючы і натхняючы многіх, выступаў у вышэйшай лізе чэмпіянату краіны, група заўзятараў чакала ўлюбёных футбалістаў каля распранальні. Сытуацыя не спадабалася амапаўцам. Цэлы іхні ўзвод вырашыў выправадзіць абсалютна мірна настроеных маладзёнаў з стадыёну. Шлях разагрэтым служакам у форме заступіў мужчына ў саколцы з надпісам «Бліноў». Ад хваляваньня ён моцна заікаўся, але ў слоўным двубоі здолеў пераканаць камандзіра гатовых да бою «герояў» адступіцца. На разьвітаньне міліцыянт, уражаны цьвёрдасьцю і адвагай свайго візаві, паказаўшы на саколку, пацікавіўся, хто ж такі гэты Бліноў. «Піяніст», — адказаў Юры. Калі б той лейтэнант зазірнуў потым у сеціва, ён даведаўся б: на стадыёне яг о перамог ня проста піяніст, а музыка ўсясьветнага ўзроўню, ляўрэат шматлікіх прэстыжных конкурсаў, што быў абраны прэзыдэнтам Міжнароднай асацыяцыі піяністаў і кампазытараў, першы беларускі піяніст, які адыграў сольны канцэрт у амэрыканскім Карнэгі-холе. Ужо ў дванаццаць гадоў музычны вундэркінд з Драгічына дэбютаваў на Вялікай сцэне Ленінградзкай філярмоніі. Васямнаццацігадовым меў гастролі ў Японіі, пазьней у Вялікабрытаніі. Дзесяць гадоў Юры вучыўся, жыў і бліскуча выступаў у ЗША. У ягоным рэпэртуары было 35 канцэртаў розных стыляў для фартэпіяна з аркестрам і столькі ж сольных праграмаў на два аддзяленьні. Адмыслоўцы могуць ацаніць гэтую амаль бязьмежнасьць. Двойчы на год Юры абавязкова прыяжджаў у Беларусь. Штораз зьбіраў поўныя залі філярмоніі, атрымліваючы за выступ блізу 20 даляраў. Потым, шмат каго вельмі зьдзівіўшы, вярнуўся на радзіму. Як казалі сябры-калегі, Бліноў быў асобаю поліфанічнай. Пісаў і друкаваў таленавітыя беларускія вершы. Валодаў дзясяткам моваў. Цудоўна ведаў сваю і замежную літаратуру. У цяжкую для каманды пару стаў шчодрым фундатарам «Крумкачоў». У родным Драгічыне ён заснаваў дзіцячы конкурс-фэстываль «Палескі агеньчык». Узяўся за «рэстаўрацыю» спадчыны вядомага ў заходнім сьвеце кампазытара Мікалая Набокава (стрыечнага брата знанага пісьменьніка), што нарадзіўся ў Любчы і ўсё жыцьцё называў сябе беларусам. Бліноў канцэртаваў у Беларусі і за мяжой, ствараў сваю музыку: «Гісторыі пад Божае Нараджэньне», «Песьні Афэліі», «Кот Шрэдынгера». Працуючы простым выкладчыкам Беларускай акадэміі музыкі, мусіў звольніцца праз канфлікт з кіраўніцтвам: не па форме афармляў дакумэнты. Хаўрусьнікам Юрыя, ягонай радасьцю быў спорт і найперш бег. Ён бегаў марафоны, браў удзел у міжнародных спаборніцтвах. На паўмарафоне ў вясновым Гомелі яму зрабілася блага, але сыходзіць з дыстанцыі было не ў правілах Блінова. Сэрца спынілася за пяць мэтраў да фінішу. Якая музыка грала ў ягонай душы ў астатнія імгненьні? Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, 2020

Читайте также

Загрузка...

Загрузка...
Новости последнего часа со всей страны в непрерывном режиме 24/7 — здесь и сейчас с возможностью самостоятельной быстрой публикации интересных "живых" материалов из Вашего города и региона. Все новости, как они есть — честно, оперативно, без купюр.



News-Life — паблик новостей в календарном формате на основе технологичной новостной информационно-поисковой системы с элементами искусственного интеллекта, тематического отбора и возможностью мгновенной публикации авторского контента в режиме Free Public. News-Life — ваши новости сегодня и сейчас. Опубликовать свою новость в любом городе и регионе можно мгновенно — здесь.
© News-Life — оперативные новости с мест событий по всей Украине (ежеминутное обновление, авторский контент, мгновенная публикация) с архивом и поиском по городам и регионам при помощи современных инженерных решений и алгоритмов от NL, с использованием технологических элементов самообучающегося "искусственного интеллекта" при информационной ресурсной поддержке международной веб-группы 123ru.net в партнёрстве с сайтом SportsWeek.org и проектом News24.


Владимир Зеленский в Украине


Светские новости



Сегодня в Украине


Другие новости дня



Все города России от А до Я