Добавить новость
Март 2019 Апрель 2019 Май 2019 Июнь 2019 Июль 2019 Август 2019 Сентябрь 2019 Октябрь 2019 Ноябрь 2019 Декабрь 2019 Январь 2020 Февраль 2020 Март 2020 Апрель 2020 Май 2020 Июнь 2020 Июль 2020 Август 2020 Сентябрь 2020 Октябрь 2020 Ноябрь 2020 Декабрь 2020 Январь 2021 Февраль 2021 Март 2021 Апрель 2021 Май 2021 Июнь 2021 Июль 2021 Август 2021 Сентябрь 2021 Октябрь 2021 Ноябрь 2021 Декабрь 2021 Январь 2022 Февраль 2022 Март 2022
Апрель 2022
Май 2022 Июнь 2022 Июль 2022
Август 2022
Сентябрь 2022
Октябрь 2022 Ноябрь 2022 Декабрь 2022 Январь 2023 Февраль 2023 Март 2023 Апрель 2023 Май 2023 Июнь 2023 Июль 2023
Август 2023
Сентябрь 2023 Октябрь 2023 Ноябрь 2023 Декабрь 2023 Январь 2024
Февраль 2024
Март 2024 Апрель 2024 Май 2024 Июнь 2024 Июль 2024 Август 2024 Сентябрь 2024 Октябрь 2024 Ноябрь 2024
Декабрь 2024
Январь 2025
Февраль 2025
Март 2025 Апрель 2025 Май 2025 Июнь 2025 Июль 2025 Август 2025 Сентябрь 2025 Октябрь 2025 Ноябрь 2025 Декабрь 2025
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Поиск города

Ничего не найдено

Деревня Волки

0 441

Быць і сёлета

       Рыхтуючы апошні ў 2024 годзе выпуск рэдакцыйнага праекта «Вёсачка», я не магла вызначыцца з тым, ці варта яго працягваць. Звярнулася па параду да чытачоў. Водзываў было шмат, і ўсе, хто званіў або пісаў, прагаласавалі за працяг. Выказваліся пажаданні не абмяжоўвацца невялікімі населенымі пунктамі, а завітаць і ў аграгарадкі (яны ж выраслі з вёсачак), на дачныя паселішчы (людзі вяртаюцца на зямлю!).

 

 

Такім чынам, праекту і сёлета быць у «Пастаўскім краі». Тое, куды ён дойдзе, таксама зале­жыць ад вашых падказак, паважаныя чытачы. Першая на маршруце — вёска Валкі.

На мяжы двух раёнаў

Дарожны паказнік «Валкі» заўважае кожны, хто праязджае па трасе Полацк—граніца Літоўскай Рэспублікі. Яшчэ ў поле зроку трапляе некалькі будынкаў. А вось тое, што ў вёсцы 6 вуліц і 3 завулкі, напэўна, здзівіць многіх, хто ніколі не наведваўся сюды.

 

 

— Тут і гаспадарак нямала — 49, а жыхароў — 103, — расказвала старшыня Дунілавіцкага сельскага Савета, жыхарка Валкоў Таіса Баторы. — У тым ліку працаздольных — 60, маладзейшых за працаздольны ўзрост — 11, пенсіянераў — 32. Ёсць клуб, ФАП, магазін, лясніцтва. Людзі працуюць як у Пастаўскім раёне, так і ў Глыбоцкім, да цэнтра якога ўсяго 17 кіламетраў, да Пастаў — 50. А самае галоўнае, што яны дружныя, шчырыя, адкрытыя, таленавітыя.

 

 

Найбольш жыхароў — 192 — вёска мела ў 1970 годзе. У той час яна была цэнтрам калгаса «Чырвоны сцяг» і Валкоўскага сельсавета. Зараз з’яўляецца тэрытарыяльнай адзінкай Дунілавіцкага сельсавета, а на тутэйшых землях гаспадарыць ААТ «Дунілавічы-агра».

Адраджаючы традыцыі

5 студзеня ў Марыны Пусько быў своеасаблівы юбілей — 20 гадоў, як яна ўзначальвае мясцовы клуб.

— Калі пачынала, людзей у Валках і суседніх вёсках было намнога больш, — расказвала культработнік. — Таму лягчэй было арганізоўваць масавыя мерапрыемствы. Сёння сітуацыя іншая, але клуб па-ранейшаму застаецца для вяскоўцаў прыцягальным.

 

 

Вось і Новы год тут сустракалі тэатралізаваным прадстаўленнем, гульнямі, песнямі, танцамі, конкурсамі. Ладзяцца ў клубе святочныя мерапрыемствы і на 8 Сакавіка, 23 лютага, Дзень маці, Дзень пажылых людзей, у іншыя важныя даты. Загадчыца клуба і самадзейныя артысты таксама актыўна ўдзельнічаюць у раённых мерапрыемствах.

Толькі станоўчыя водзывы знаходзяць у людзей такія формы работы, як святы вёсак і віншаванні юбіляраў дома. Вялікую ўвагу надаюць адраджэнню народных традыцый, збору і захаванню фальклору.

Дзеля здароўя людзей

З дэкрэтнага водпуску Ларыса Маслоўская выйшла праз паўтара года пасля нараджэння дзіцяці. Маладой жанчыне прапанавалі пасаду загадчыка Валкоўскага ФАПа, і яна згадзілася. Было гэта 33 гады назад, а здаецца, як учора — такі хуткаплынны бег часу.

 

 

Акрамя жыхароў Валкоў, медык абслугоўвае яшчэ і Хрыстова, Пятровічы, Станелевічы, Даравое, Дразды, Колаўцы, па адным дні на тыдні вядзе прыём у Янчукоўскім і Сяргеевіцкім ФАПах. Таксама па графіку прыязджаюць праводзіць прыёмы ўрачы з Дунілавіцкай участковай бальніцы і Пастаўскай цэнтральнай раённай. Летась была праведзена дыспансерызацыя насельніцтва.

Ларыса Іванаўна расказала, што ў мінулым годзе ў Валкоўскім ФАПе зрабілі добры касметычны рамонт, атрымалі новыя апараты ЭКГ і для змярэння ўнутрывочнага ціску, электронныя вагі.

Не да інтэрнэту

Тамара Якубоўская з мужам Міраславам выхавалі траіх сыноў і хрэсніцу, якая ў 12 гадоў асірацела. Мацярынскі подзвіг жанчыны адзначаны прэміяй імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі. Дзеці даўно дарослыя. Сыны засталіся жыць у роднай вёсцы. Ігар працуе ў Валкоўскім лясніцтве, Андрэй і Павел — у філіяле «ДРБУ-132». Маюць сем’і, падарылі бацькам 6 унукаў. Ёсць ужо і першая праўнучка.

 

 

Тамара Мінаўна — актыўны і таленавіты чалавек. Яна і выставы ладзіла, і на сцэне выступала, і гатуе выдатна. Нават сталічнае тэлебачанне здымала пра яе сюжэт. Зараз жанчына займаецца алмазнай мазаікай, і ў яе атрымліваюцца вельмі прыгожыя карціны.

— Раблю гэта толькі зімой, — прызналася майстрыха. — З наступленнем вясны пераключаюся на агародніцтва. У сакавіку пачынаю сеяць расаду. Кожны год саджу шмат агародніны і кветак. Вельмі люблю працаваць на зямлі. А вось інтэрнэт прынцыпова ігнарую: не хачу траціць час на віртуальнае, калі ў рэальным жыцці так шмат цікавага і карыснага.

Калі справа – любімая

Зоя Хацько і Вольга Гінько не проста швачкі, а закройшчыцы, якія атрымалі спецыяльную адукацыю ў вучылішчы і працавалі па ёй. Сёння абедзве ў пенсійным узросце, аднак ахвотна займаюцца любімай справай, нягледзячы на тое, што іх рамяство зараз менш запатрабаванае.

— А быў час, калі ў Зоі апраналіся ўсе валкоўскія модніцы, — успамінала Марына Пусько. — Ствараліся чэргі, каб пашыць абнову, бо ў магазіне нічога не было. А яшчэ яна чалавек вялікай душы. 8 гадоў даглядала ляжачую маці, 5 — свякроў, пасля — бацьку і яшчэ адну жанчыну. Колькі на гэта спатрэбілася сіл! Зараз сама не мае здароўя, але ніколі не адмовіць у просьбе.

 

 

А яны бываюць розныя: пашыць цюль ці шторы, ушыць маланку, падкараціць рэч ці прышыць палярынку, падагнаць па фігуры сцэнічны касцюм або зрабіць карнавальную маску і г.д. Зоя ўмее ўсё і нават лепш адчувае сябе за швейнай машынкай.

 

 

Вольга Гінько захапілася вырабам сумачак, рукзакоў, лялек, вязаннем. Зробленыя ёй рэчы дэманстраваліся на выставах падчас Міжнароднага фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік» у Паставах і «Вішнёвага фестывалю» ў Глыбокім.

Не сядзіце – працуйце!

І будзеце доўга жыць. Такую формулу даўгалецця агучыла 96-гадовая Валянціна Яўгеньеўна Альсевіч. Узгадала, што з 13 гадоў яна жала, з 14-ці — прала, ткала, касіла. І да гэтага часу знаходзіць сабе занятак.

— Праца, рух і малітва трымаюць маму на зямлі, — гаварыла яе дачка Эльвіра. — Калі хва­рэла, то звярталася да мясцовых медыкаў, ляжала ў бальніцы ў Мінску, рэгулярна п’е таблеткі. Але яшчэ і мінулым летам выходзіла ў агарод з рыдлёўкай. А як любіць даглядаць кветкі!

 

 

Дачка ўжо пяць гадоў жыве разам з маці, пакінуўшы ў Глыбокім трохпакаёвую кватэру. Як ні ўгаворвае матулю, каб хоць на зіму разам пераехаць у горад, тая не згаджаецца.

— У кватэры мне няма чым дыхаць, — сцвярджае. — Тут зусім іншае паветра і ў мяне больш сіл. Уседзець у чатырох сценах не змагу.

Ёсць што ўспомніць

Больш за паўстагоддзя аддзяляе ад той падзеі, але яна і сёння помніцца Вераніцы Мяшко. У 1971 го­дзе ёй пашчасціла стаць удзельніцай ВДНГ у Маскве і атрымаць бронзавы медаль.

— Я была брыгадзірам комплекснай брыгады, і мы атрымалі багаты ўраджай бульбы, якая займала 50 гектараў, — па 220 цэнтнераў з кожнага, — успамінала жанчына. — Калгасам тады кіраваў дбайны гаспадар Георгій Пачопка. Працавала шмат моладзі, жыццё кіпела. Моцнай была гаспадарка, адказнымі — спецыялісты. Ганарымся нашымі Эдуардай Анкуд і Вандай Януковіч, якія вызначыліся ў органах улады не толькі раённага ўзроўню, але і абласнога, рэспубліканскага. Таксама з нашых мясцін паэты Янусь Малец і Люцыян Шчасны.

 

 

Сама Вераніка Мяшко найбольшы перыяд — 26 гадоў — адпрацавала сакратаром Валкоўскага сельвыканкама. Ужо шмат гадоў на пенсіі, пахавала адзінага сына. У добрых адносінах з былой нявесткай, якая дапамагае ў дамашніх справах. Нягледзячы на перажытае, не страціла аптымізму. Прызнаецца, што любіць спяваць, сустракацца з людзьмі, у святы наведвае клуб, нават выступае на сцэне.

Пошта прыехала!

Раней у Валках было стацыянарнае паштовае аддзяленне, а зараз у вёску прыяз­джае перасоўнае. Паш­тальён Надзея Катовіч прымае карэспандэнцыю і тавары, а потым дастаўляе вяскоўцам.

 

 

— У паштовай сувязі працую больш за 30 гадоў, — расказвала жанчына. — Нашы паслугі застаюцца запатрабаванымі і сёння. Людзі выпісваюць газеты, каб быць у курсе таго, што адбываецца ў раёне, вобласці, краіне, у перасоўным аддзяленні робяць патрэбныя плацяжы.

Задаволеныя вяскоўцы і тым, што паштавікі прывозяць розныя тавары, прымаюць заказы на іх.

І вершы пішуцца

А можна, я прачытаю вам верш, які напісала ўчора? — прывітаўшыся са мной, прапанавала Марыя Мацяёнак. І загучалі радкі: «Паміж лясоў уздоўж дарогі,/ Каля Турчанкі ля ракі/ На паказальніку прыгожа/ Надрукавана так: «Валкі»./ Не пра звяроў пойдзе размова,/ А пра вясковы кантынгент,/ Пра лёс, пра працу адмыслова/ Раскажа вам карэспандэнт».

Ну як тут не ўсміхнуцца ­ўдзяч­на? Прачытала Марыя і яшчэ адзін верш, таксама пра Валкі. Ён вельмі прачулены, напоўнены надзеяй на тое, што вёсцы жыць і ў будучым. Успамінала, што некалькі гадоў назад вершы дапамаглі ёй перамагчы ў раённым конкурсе сацыяльных работнікаў.

 

 

У Валках Марыя з 1987 года — выйшла сюды замуж. Два з паловай гады таму мужа раптоўна не стала: сардэчны прыступ.

— Яшчэ больш балюча было ад таго, што гэта здарылася за два тыдні да гадавіны нашага вяселля, — маркоціцца жанчына, — а таксама незадоўга да Дня дэсантніка (у такіх войсках служыў) і Дня чыгуначніка (16 гадоў адпрацаваў у дыстанцыі пуці).

Маці падтрымліваюць трое дарослых дзяцей, а яна ў сваю чаргу апякуецца над васьмю пажылымі людзьмі, якія ма­юць у гэтым патрэбу. Некаторыя называюць сацработніцу дачушкай.

 

 

Тут прасторна і ўтульна

Вольга Жэрына — пярмячка, але замужжа прывяло яе ў беларускую сталіцу. 30 гадоў адпрацавала ў сталеліцейным цэху Мінскага трактарнага завода і атрымала прафзахворванне лёгкіх.

— Вырашылі перасяліцца ў сельскую мясцовасць, дзе свежае паветра, — расказвала жанчына. — Паколькі Віцебская вобласць экалагічна найчысцейшая ў краіне, яна нас і зацікавіла. Па аб’яве купілі ў Валках дом, які вельмі спадабаўся. Знаёмыя не верылі, што пакінем Мінск, а мы зрабілі гэта. Спачатку сюды пераехала мая маці, неўзабаве — і я з мужам. Пашанцавала на суседзяў, і ўвогуле тут вельмі добрыя лю­дзі. На першым часе асабліва зблізілася з цудоўнай жанчынай — Эдуардай Фабіянаўнай Анкуд. Яна навучыла мяне вясковаму жыццю. Тут вельмі прасторна і ўтульна. Люблю агароднічаць, саджу шмат кветак.

 

 

У Валках Вольга ўжо 12-ы год. За гэты час не толькі радасць была, але і гора напаткала: тры гады назад жанчына аўдавела, пасля смерці зяця яе маці, якой зараз 87, перанесла інсульт. Але жыццё працягваецца. У Валках Вольга ўжо стала сваёй. Ахвотна прыходзіць на розныя мерапрыемствы ў клуб, здымае там відэа і адпраўляе сябрам. Да яе ў Валкі з радасцю прыязджаюць з Мінска дзеці, а ўнукі-школьнікі праводзяць тут усе канікулы.

 

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Следующая остановка — деревня Волки

Фаіна Касаткіна

 

источник: https://www.postawy.by/2025/01/proekt-pk-vjosachka-prodolzhaetsja-sledujushhaja-ostanovka-derevnja-volki/


Читайте также

Загрузка...

Загрузка...
Новости последнего часа со всей страны в непрерывном режиме 24/7 — здесь и сейчас с возможностью самостоятельной быстрой публикации интересных "живых" материалов из Вашего города и региона. Все новости, как они есть — честно, оперативно, без купюр.



News-Life — паблик новостей в календарном формате на основе технологичной новостной информационно-поисковой системы с элементами искусственного интеллекта, тематического отбора и возможностью мгновенной публикации авторского контента в режиме Free Public. News-Life — ваши новости сегодня и сейчас. Опубликовать свою новость в любом городе и регионе можно мгновенно — здесь.
© News-Life — оперативные новости с мест событий по всей Украине (ежеминутное обновление, авторский контент, мгновенная публикация) с архивом и поиском по городам и регионам при помощи современных инженерных решений и алгоритмов от NL, с использованием технологических элементов самообучающегося "искусственного интеллекта" при информационной ресурсной поддержке международной веб-группы 123ru.net в партнёрстве с сайтом SportsWeek.org и проектом News24.


Светские новости



Сегодня в Украине


Другие новости дня



Все города России от А до Я