Добавить новость
Январь 2010
Февраль 2010
Март 2010
Апрель 2010
Май 2010
Июнь 2010
Июль 2010
Август 2010
Сентябрь 2010
Октябрь 2010 Ноябрь 2010 Декабрь 2010
Январь 2011
Февраль 2011
Март 2011
Апрель 2011
Май 2011
Июнь 2011 Июль 2011 Август 2011 Сентябрь 2011
Октябрь 2011
Ноябрь 2011
Декабрь 2011
Январь 2012
Февраль 2012
Март 2012 Апрель 2012 Май 2012
Июнь 2012
Июль 2012
Август 2012
Сентябрь 2012
Октябрь 2012
Ноябрь 2012
Декабрь 2012
Январь 2013
Февраль 2013
Март 2013
Апрель 2013
Май 2013
Июнь 2013
Июль 2013 Август 2013 Сентябрь 2013
Октябрь 2013
Ноябрь 2013
Декабрь 2013
Январь 2014
Февраль 2014
Март 2014
Апрель 2014 Май 2014 Июнь 2014
Июль 2014
Август 2014 Сентябрь 2014 Октябрь 2014 Ноябрь 2014 Декабрь 2014 Январь 2015 Февраль 2015
Март 2015
Апрель 2015 Май 2015
Июнь 2015
Июль 2015
Август 2015
Сентябрь 2015 Октябрь 2015 Ноябрь 2015
Декабрь 2015
Январь 2016
Февраль 2016
Март 2016
Апрель 2016
Май 2016 Июнь 2016 Июль 2016 Август 2016
Сентябрь 2016
Октябрь 2016
Ноябрь 2016
Декабрь 2016
Январь 2017
Февраль 2017
Март 2017 Апрель 2017 Май 2017
Июнь 2017
Июль 2017
Август 2017
Сентябрь 2017
Октябрь 2017
Ноябрь 2017
Декабрь 2017
Январь 2018
Февраль 2018 Март 2018 Апрель 2018 Май 2018 Июнь 2018 Июль 2018
Август 2018
Сентябрь 2018
Октябрь 2018
Ноябрь 2018
Декабрь 2018
Январь 2019
Февраль 2019 Март 2019 Апрель 2019 Май 2019 Июнь 2019 Июль 2019 Август 2019 Сентябрь 2019 Октябрь 2019 Ноябрь 2019 Декабрь 2019 Январь 2020 Февраль 2020 Март 2020 Апрель 2020 Май 2020 Июнь 2020 Июль 2020 Август 2020 Сентябрь 2020 Октябрь 2020 Ноябрь 2020 Декабрь 2020 Январь 2021 Февраль 2021 Март 2021 Апрель 2021 Май 2021 Июнь 2021 Июль 2021 Август 2021 Сентябрь 2021 Октябрь 2021 Ноябрь 2021 Декабрь 2021 Январь 2022 Февраль 2022 Март 2022 Апрель 2022 Май 2022 Июнь 2022 Июль 2022 Август 2022 Сентябрь 2022 Октябрь 2022 Ноябрь 2022 Декабрь 2022 Январь 2023 Февраль 2023 Март 2023 Апрель 2023 Май 2023 Июнь 2023 Июль 2023 Август 2023 Сентябрь 2023 Октябрь 2023 Ноябрь 2023 Декабрь 2023 Январь 2024 Февраль 2024 Март 2024 Апрель 2024 Май 2024 Июнь 2024 Июль 2024 Август 2024 Сентябрь 2024 Октябрь 2024 Ноябрь 2024 Декабрь 2024 Январь 2025 Февраль 2025 Март 2025 Апрель 2025 Май 2025 Июнь 2025 Июль 2025 Август 2025 Сентябрь 2025 Октябрь 2025 Ноябрь 2025 Декабрь 2025 Январь 2026 Февраль 2026 Март 2026 Апрель 2026
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29
30

Поиск города

Ничего не найдено

Угодкі завяршэння Майдану: вайна цывілізацый

0 43

Слова «вайна» я пачуў як штосьці зусім блізкае 22 студзеня 2014. Дакладней, я прачытаў як камент у фэйсбуку да навіны да забітых Сергія Нігоняна і Міхаіла Жызнеўскага. Але слова голасна прагучала ў маёй галаве, бо я адчуў тое самае – набліжэнне маштабных па значнасці для ўсяго свету драматычных падзеяў.

Тады каментатару параілі не перабольшваць, але ўжо да канца наступнага месяца колькасць ахвяраў з абодвух бакоў перакрочыла лічбу “сто”.

Зразумела, большасць загінулых былі цывільныя людзі. Памяць Нябеснай сотні адзначаюць 20 лютага – на дату самага масавага адначасовага забойства на Майдане.

Імёны тых, хто забіваў міліцыянтаў і цітушак, шырокаму грамадству не вядомыя. Яны не сталіся героямі.

Пытанне – што прымусіла людзей забіваць адзін аднаго?

Беларусы звычайна рэагуюць праз эмоцыю на словы “Украіна” ці “Майдан”, але асабліва не разбіраюцца ў нюансах стану рэчаў у паўднёвых суседзяў. Кіеў, Львоў, для некаторых Чарнігаў, Адэса, мора, горы. Смачная ежа, адносна недарагая (перад 2020 годам) і з гледзішча турыста вясёлая краіна.

А тут забойствы, якія пачаліся да расстрэлу на Майдане, да ўцёкаў Януковіча, і да пералому ў парламенце, калі стаўленікі Януковіча сталіся меншасцю, што дало магчымасць афіцыйнай паперай ад Вярхоўнай Рады вывесці ўнутраныя войскі і міліцэйскі спецназ з цэнтру Кіева.

Рэвалюцыя перамагла. Так адразу пачалі пісаць і казаць ва ўкраінскіх медыях, падзеленых між некалькімі алігархічнымі групоўкамі плюс некалькі незалежных. Перамагла – але ў чым канкрэтна?

З кім беларусы мала знаёмыя, дык гэта з паліттэхнолагамі. Няма палітыкі – няма тэхнолагаў. А палітыкі ў энцыклапедычным сэнсе слова ў Беларусі няма ад 24 лістапада 1996 году, калі адбыўся канстытуцыйны пераварот. А вось ва Украіне праца паліттэхнолагам – ледзь не нацыянальны спорт.

Паліттэхнолагі прыдумалі для кволай, але новай, улады назву “Рэвалюцыя годнасці”. Прыгожа. Але не інфарматыўна. Тым больш, усе рэвалюцыі пачынаюцца на эмоцыі абурэння патаптанай годнасці.

Калі ўлічыць, што неўзабаве пачалося расейскае ўварванне ва Украіну праз Крым, а пазней Данбас, для ўкраінцаў, здатных уплываць на ўладу, было важна аб’яднаць людзей. Таму ў медыі актыўна пайшоў наратыў пра паўстанне палітычнай нацыі.

Нядаўнія праціўнікі – абаронцы Майдану і салдаты ўнутраных войскаў – апынуліся ў адных казармах, а пазней у адных акопах.

Любы ўкраінскі журналіст ведае, што карцінка была не такая лагодная як у тэлевізары, што было шмат здраднікаў з боку ўнутраных войскаў і міліцыі, якія пачаліся звацца нацгвардыяй і паліцыяй, але сутнасна засталіся былымі.

А якімі?

Вось гэтае пытанне паліттэхнолагам было важна не тарпедаваць. Мне падаецца, што ў актыўнай часткі ўкраінскага грамадства ўтварылася штосьці кшталту негалоснай дамоўленасці – не казаць пра тую цывілізацыйную бездань, якая ўласна і прывяла і да Майдану, і да крывавых падзеяў на іх.

У 2014 годзе ва Украіне перамагла нацыянальная ўкраінская рэвалюцыя. Перамагла маларасейскую кантраляваную з Крамля крымінальную мегагрупоўку.

У назве “Еўрамайдан” дадатак “еўра” у маім разуменні ёсць заменай паняцця “Украінская нацыянальная ідэя”.

Так, было прыгожа і ўрачыста калі мільён чалавек запальваў мабільнікі, і мы бачылі гэтую эпічную карціну, знятую з дрона. Але ўначы ў намётавым мястэчку заставалася дзве-тры-чатыры тысячы.

Украінскія сацыёлагі могуць мяне ўдакладніць, але аснова байцоў была са Львову і Галычыны ў цэлым.

Яшчэ цікавей будзе зірнуць па абласцях працэнт тых, хто актыўна, праз дзеянне, падтрымаў Майдан.

Трэба разумець, што пры дваццаці агульных па Украіне працэнтах у Львове падтрымаць Майдан можна было з заходам на каву разам з дзецьмі, а ў Данецку людзей за ўкраінскую рыторыку калечылі і нават забівалі.

У Львове помнік Леніну знеслі так даўно, што без гугля не кожны галычанін узгадае калі. А на больш як палове Украіны “ленінапад” стаўся магчымым толькі падчас Еўрамайдану.

Цывілізацыйная экспансія шла не проста з Заходняй Украіны, а найперш з Галычыны. Чаму крамлёўскія ідэолагі і аддавалі Галычыну Еўропе, маўляў, тых не перавыхаваеш. А на астатнюю тэрыторыю Украіны мелі віды, і, як бачым, не беспадстаўна.

Цяпер усе лічбы не афішуюцца, бо вайна, але мы ведаем, што пасобнікаў акупантаў на захопленых тэрыторыях больш чым хапае.

У Крамлі цудоўна ведалі пра цывілізацыйны падзел унутры Украіны, які супадаў з палітычным.

У Беларусі заходняя частка краіны складае ледзь не палову, але палітычнае адрозненне між заходнікамі і ўсходнікамі даўно знівеляванае.

А 2020 год паказаў нам абсалютна ўсю мапу Беларусі як пратэсную.

У нас няма сваёй Галычыны, таму цывілізацыйныя змены адбываліся знутры. Грамадзянская супольнасць як тое кураня развівалася знутры яйка, і ўрэшце прабілася на паверхню. Штосьці падобнае было і ў палітычнай усходняй Украіне. З тым адрозненнем, што там былі і застаюцца цэлыя субэтнасы савецкага выхавання, а ў Беларусі “глыбінны народ” з кожным годам колькасна менее.

Канец лютага – пачатак сакавіка дае шэраг круглых датаў, звязаных з акупацыяй Крыму, а пасля Данбасу.

Яшчэ адна рэч, на якую не акцэнтуюць увагу ў публічнай украінскай прасторы – гэта парадокс, пры якім анексія тэрыторый, заселеных прарасейскі, альбо нават адкрыта антыўкраінскі, настроеных людзей, дазволіла нарэшце абраць прэзідэнта-дзяржаўніка – Пятра Парашэнку.

У прынцыпе прыблізна так апісваў блазен Крамля Жырыноўскі новую геапалітычную раскладку. Цалкам прарасейскія тэрыторыі далучым, умераным пакінем маленькую падкантрольную Украіну, а Галычына – рабі што хочаш.

Што было б, калі б не Майдан? Большая частка Украіны лукашызіравалася б палітычна. Толькі не з дапамогай бальшавіцкага тэрору, а ў бандыцкім варыянце. Бо данецкая крымінальная групоўка ўжо на момант 2013 году зайшла на не ўласцівыя для сябе заходнія тэрыторыі Украіны.

Што далей і з проста вайной і з вайной цывілізацый? Возьмем версію, што адносна неўзабаве ВСУ адаб’юць акупаваныя тэрыторыі. Колькі там калабарантаў, і як жыць далей з людзьмі, якія дапамагалі, хто ідэйна, хто за грошы, ворагу?

Пасля Другой сусветнай вайны немцаў зганялі з земляў, дзе яны жылі не адно стагоддзе. Перасялялі палякаў з “крэсув”, лічы таксама зганялі, але цяпер у ХХІ стагодзе тая этычная мяжа, якая дазволіла б дэкрэмлезаваць Крым ды іншыя тэрыторыі простымі спосабамі?

Апошнія гадоў пяцьдзясят як аксіёма выглядаў расклад, пры якім вызваленыя ад ярма Крамля краіны падцягваюцца пад стандарты старога Захаду.

Але пад пагрозай ядзернай вайны сам Захад пераглядае свае ж стандарты, што заўважна нават на пастаўках-не пастаўкай зброі Украіне.

Згадваючы Майдан, я найперш шлю салют тым некалькім тысячам смелых людзей, якія заставаліся начаваць на цэнтральнай плошчы Кіева. Гэта яны першымі далі адлуп той сіле, якая цяпер пагражае ўсяму свету.


Читайте также

В тренде на этой неделе

Тверские акробаты завоевали семь медалей на Кубке Нечерноземья

Ольгу Лапшину утвердили на должность детского омбудсмена в Тамбовской области

Метеорный поток денег: финансовый гороскоп для знаков зодиака на май 2026

В России высказались об установке памятника Дудаеву во Львове

Загрузка...

Загрузка...
Новости последнего часа со всей страны в непрерывном режиме 24/7 — здесь и сейчас с возможностью самостоятельной быстрой публикации интересных "живых" материалов из Вашего города и региона. Все новости, как они есть — честно, оперативно, без купюр.



News-Life — паблик новостей в календарном формате на основе технологичной новостной информационно-поисковой системы с элементами искусственного интеллекта, тематического отбора и возможностью мгновенной публикации авторского контента в режиме Free Public. News-Life — ваши новости сегодня и сейчас. Опубликовать свою новость в любом городе и регионе можно мгновенно — здесь.
© News-Life — оперативные новости с мест событий по всей Украине (ежеминутное обновление, авторский контент, мгновенная публикация) с архивом и поиском по городам и регионам при помощи современных инженерных решений и алгоритмов от NL, с использованием технологических элементов самообучающегося "искусственного интеллекта" при информационной ресурсной поддержке международной веб-группы 123ru.net в партнёрстве с сайтом SportsWeek.org и проектом News24.


Светские новости



Сегодня в Украине


Другие новости дня



Все города России от А до Я