Добавить новость
Май 2016
Июнь 2016
Июль 2016
Август 2016
Сентябрь 2016
Октябрь 2016
Ноябрь 2016
Декабрь 2016
Январь 2017
Февраль 2017
Март 2017
Апрель 2017
Май 2017
Июнь 2017
Июль 2017
Август 2017
Сентябрь 2017
Октябрь 2017
Ноябрь 2017
Декабрь 2017
Январь 2018
Февраль 2018
Март 2018
Апрель 2018
Май 2018
Июнь 2018
Июль 2018
Август 2018
Сентябрь 2018
Октябрь 2018
Ноябрь 2018
Декабрь 2018
Январь 2019
Февраль 2019
Март 2019 Апрель 2019 Май 2019 Июнь 2019 Июль 2019 Август 2019 Сентябрь 2019 Октябрь 2019 Ноябрь 2019 Декабрь 2019 Январь 2020 Февраль 2020 Март 2020 Апрель 2020 Май 2020 Июнь 2020 Июль 2020 Август 2020 Сентябрь 2020 Октябрь 2020 Ноябрь 2020 Декабрь 2020 Январь 2021 Февраль 2021 Март 2021 Апрель 2021 Май 2021 Июнь 2021 Июль 2021 Август 2021 Сентябрь 2021 Октябрь 2021 Ноябрь 2021 Декабрь 2021 Январь 2022 Февраль 2022 Март 2022 Апрель 2022
Май 2022
Июнь 2022
Июль 2022
Август 2022
Сентябрь 2022 Октябрь 2022 Ноябрь 2022 Декабрь 2022 Январь 2023 Февраль 2023 Март 2023
Апрель 2023
Май 2023 Июнь 2023 Июль 2023 Август 2023 Сентябрь 2023 Октябрь 2023 Ноябрь 2023
Декабрь 2023
Январь 2024
Февраль 2024 Март 2024
Апрель 2024
Май 2024 Июнь 2024 Июль 2024 Август 2024 Сентябрь 2024
Октябрь 2024
Ноябрь 2024
Декабрь 2024
Январь 2025
Февраль 2025
Март 2025
Апрель 2025
Май 2025
Июнь 2025
Июль 2025 Август 2025 Сентябрь 2025
Октябрь 2025
Ноябрь 2025 Декабрь 2025 Январь 2026
Февраль 2026
Март 2026
Апрель 2026
Май 2026
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Поиск города

Ничего не найдено

«Дзевяноста шосты»: Пазьняк выяжджае зь Беларусі, расейскія мытнікі хочуць хабар

0 389
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла кніга Сяргея Навумчыка «Дзевяноста шосты», якая храналягічна завяршае аўтарскі цыкль на тэму найноўшай гісторыі Беларусі.



1996 год умясьціў у сябе масавыя выступы супраць інтэграцыйных дамоў Лукашэнкі і Ельцына, брутальнае пабіцьцё мірных маніфэстантаў, галадоўку за кратамі Сіўчыка і Хадыкі, пераасэнсаваньне Вашынгтонам стаўленьня да Беларусі праз наданьне Зянону Пазьняку і аўтару кнігі палітычнага прытулку; нарэшце, спробу абвясьціць імпічмэнт Лукашэнку і рэфэрэндум, які зьмяніў Канстытуцыю.



Пра ўсё гэта — у кнізе «Дзевяноста шосты». Прапануем вашай увазе фрагмэнты, якія будуць публікавацца па суботах і серадах.

 




 


Ксэракс расейскіх памежнікаў ставіць рэкорд

Сьведчаньні пра прыняцьце Пазьняком рашэньня аб выезьдзе ў Кіеў ад двух удзельнікаў сустрэчы крыху разыходзяцца.



Галя кажа, ёй давялося больш гадзіны ўгаворваць Пазьняка пакінуць Менск і пахаць у Кіеў: «Пазьняк сказаў, што гэта цяжкае рашэньне, і ён павінен падумаць. Але з машынай ужо было дамоўлена, і я сказала, што буду ля пад’езду а 8-ай гадзіне раніцы. Калі ён вырашыць — паедзем. Калі не — я вяртаюся ў Кіеў цягніком».



Пазьняк, наадварот, сьцьвярджае, што рашэньне ім было прынятае імгненна: «Пра мой выезд ніхто ня ведаў, нават жонка. Ня верылася і не меркавалася, што ад’язджаю надоўга».



Думаю, што абодва не памыляюцца. Пазьняк унутрана прыняў рашэньне адразу, але «адпрацоўваў» на субяседніцы pro і contra.



Паводле Галі, адным з аргумэнтаў супраць, якія прыводзіў Пазьняк, было той самы, што два дні таму выкладаў і я — калі пасадзяць, народ зьвергне рэжым.



Праз больш чым дваццаць гадоў, калі я прыгадваю тыя нашыя спадзяваньні, яны падаюцца мне верхам наіўнасьці. Але яшчэ раз нагадаю, што на той момант, у сакавіку 96-га, нікога зь лідэраў апазыцыі і нават з актывістаў у турму не садзілі. Мне падобнае здавалася проста немагчымым. Пазьняк глядзеў на сытуацыю больш рэальна і такой магчымасьці не выключаў.



Праз дзень Галя пазваніла мне ў Кіеў і паведаміла, што трэба «рыхтавацца да прыёму гасьцей».



Галіна Навумчык: «У нас была дамоўленасьць з прэс-сакратаром РУХУ Дзьмітро Панамарчуком, што калі ўсё нармальна, я званю яму і кажу, што „пячатка гатовая“, і дзе яе трэба забраць. Гэтым разам нашыя сябры ня мелі магчымасьці ехаць да Кіеву, таму вырашылі, што яны пакінуць нас з Пазьняком у расейкім гарадку Ўнеча, гэта Бранская вобласьць. Я сказала Панамарчуку, што пячатку можа будзе забраць кожную гадзіну ва Ўнечы ля ўнівэрмагу. Дзе той унівэрмаг — ні я, ні Дзьмітро ня ведалі, але ж павінен быў быць у той Унечы ўнівэрмаг».



Раніцой наступнага дня па гасьцей з Менску выехаў джып — разам з кіроўцам былі два чалавекі з «Руха», якім, па словах Чарнавола, ён давяраў як самому сабе — палкоўнік Цымбалюк і прэсавы сакратар РУХу Дзмітро Панамарчук. У пяць, максымум сем гадзінаў вечара, па нашых разьліках, яны мусілі вярнуцца ў Кіёў.



... Сем гадзінаў вечара — машыны ўсё яшчэ няма. Людзі са штаб-кватэры пачалі разыходзіцца. Зазьбіраліся і мае гаспадары, але ехаць зь імі ў Боярку адмовіўся. Не прыйшла машына ні ў восем, ні ў дзевяць гадзінаў. Ні ў дванаццаць.



Сядзеў у кабінэце Чарнавіла, і ўсю ноч у галаву лезьлі самыя дрэнныя вэрсіі, ды такія, што затрымка на мяжы здавалася дробязьзю. Дарога была пакрытая лёдам — раптам катастрофа?



У сем раніцы я пазваніў Чарнаволу.



— Не хвалюйся, кіроўца добры, сто дваццаць кіламетраў у гадзіну па такой дарозе для яго — элемэнтарна!



Ад гэтых словаў мне стала ніякавата.



— Але, — працягваў Вячаслаў Максімавіч, — я пазваню дзяжурнаму па міністэрству ўнутраных справаў, ці не здарылася што па дарозе.



Праз паўгадзіны была інфармацыя, што за мінулы дзень на трасе транспартных здарэньняў не было. Але гэта — на тэрыторыі Украіны; пра дарогі Смаленскай і Бранскай вобласьцяў у міністэрстве нічога, натуральна, не ведалі.



— Я ўсё ж баюся, што нешта нядобрае здарылася на мяжы, — сказаў Чарнавол. — Украінцы іх затрымаць не маглі, а вось расіяне — зусім магчыма. І самае паскуднае, што мы нічога не будзем ведаць — субота, выхадны, усё начальства адпачывае.



Але а дзясятай гадзіне раніцы машына прыехала. Усе былі цэлыя, хаця і ня выспаліся.



Джып і сапраўды затрымалі на мяжы, на расейскай тэрыторыі. Толькі палітыка была ні пры чым — расейскім мытнікам хацелася «пазалаціць ручку». Запатрабавалі копіі шофэрскіх правоў кіроўцы ды тэхнічнага пашпарту на аўтамабіль.



— Першы раз чую такое патрабаваньне, — зьдзівіўся кіроўца. — Гэта ў якім законе так напісана?



— Гэта ў маёй інструкцыі так запісана, і я вам яе паказваць не абавязаны. — вышчарыўся расейскі мытнік. — Бяз копіяў не прапусьцім.



— А дзе ж ксэракс знайсьці ўначы, ды яшчэ ў чыстым полі?



— А дзе хочаце! — быў кароткі адказ.



Праз гадзіну мытнік з явіўся зноў.



— Ну што, зрабілі копіі? Не? Тады ад’едедзьце ў бок, а то астатнім машынам замінаеце.



Праз гадзіну Галя сама пайшла да мытнікаў і папрасіла параіць, дзе знайсьці ксэракс.



— Вось цяпер я бачу чалавека, які хоча законна пераехаць мяжу! — пацяплеў твар мытніка. — А то ўчапіліся — «пакажыце інструкцыі»... Для вас я — галоўная інструкцыя. Ксэракс ёсьць у нас. Вам трэба восем старонак, наш тарыф — дзесяць долараў за старонку. Прашу!



80 даляраў у Галі пры сябе знайшліся.



Бясспрэчна, то быў самы рэнтабэльны ксэракс у сьвеце.


Генпракуратура патрабуе ад Кіеву нас выдаць



У Кіеве быў іншы час — іншы гістарычны час.



Праз гадзіну ў штаб-кватэры РУХу зьявіўся і Чарнавол — ён хіба што не сьвяціўся ад радасьці, вітаючы менскага госьця. Нехта сказаў, што было б няблага адразу вырашыць, дзе можна было б схавацца Пазьняку.



— Навошта хавацца? — зьдзівіўся Чарнавол. — Трэба, наадварот, максымальна «засьвяціцца». Не мы іх — яны нас баяцца павінны. Я ўжо дамовіўся з міністрам тэлебачаньня — праз дзьве гадзіны ён сам прывязе здымачную групу, інтэрвію сёньня ж пойдзе ў эфір. Заўтра — прэсавая канфэрэнцыя, пасьлязаўтра — мітынг на Сафійскім майдане. Шмат у нас цяпер людзей не зьбіраецца, ну але тысяч пяць падыдзе, я думаю. А пра астатняе — не хвалюйцеся. Я ўжо папярэдзіў кіраўніцтва Службы бясьпекі, яны пэрсанальна будуць несьці адказнасьць, калі нешта здарыцца з Пазьняком. Але думаю, што ў Кіеў лукашэнкаўцы ня сунуцца, бо ведаюць, што тут ім не Масква.




Адразу ж вырашылі, што нашае знаходжаньне ў Кіеве трэба выкарыстаць дзеля інфармаваньня пра становішча на Беларусі. Мы ўжо ведалі пра цікавасьць заходняе прэсы да апошніх менскіх падзеяў, але камэнтатары пісалі пра іх як пра дзіўны і невытлумачальны ўсплёск пратэсту ў краіне, якая ўжо канчаткова вырачаная на зьнікненьне. Тым болей, што ВС-13 вітаў кожную інтэграцыйную ініцыятыву Крамля. Трэба было выкарыстаць момант ды растлумачыць заходнім палітыкам, што існуюць сілы, якія будуць пасьлядоўна супрацьстаяць анэксіі.



Паводле Чарнавола, зрабіць гэта эфэктыўна можна толькі пад час асабістых спатканьняў. Магчыма, давядзецца і самім паехаць на Захад.



Чарнавол не здарма клапаціўся пра нашу бясьпеку на палітычным узроўні.



«Першага красавіка ў штаб-кватэры Беларускага Народнага Фронту праведзены двухгадзінны вобыск. Як паведамілі карэспандэнту „БДГ“ у кіраўніцтве БНФ, у ордэры, выдадзеным гарадзкім пракурорам, было пазначана, што вобыск праводзіцца з мэтаю вынятку матэрыялаў і памнажальнай тэхнікі, на якой рабілася друкаваная прадукцыя з заклікам прыняць удзел у мітынгу 2 красавіка. У штаб-кватэры пацьвердзілі інфармацыю пра тое, што лідэр БНФ Зянон Пазьняк і прэс-сакратар БНФ Сяргей Навумчык знаходзяцца ў Кіеве, дзе сустракаюцца з замежнымі журналістамі і афіцыйнымі ўкраінскімі асобамі з тым, каб праінфармаваць міжнародную супольнасьць пра палітычны клімат на Беларусі. Згодна неафіцыйнай інфармацыі, Пракуратура Беларусі зрабіла запыт на імя ўкраінскага пракурора з просьбай выдаць лідэраў БНФ, аднак у адказ атрымала адмову» (Юрась Карманаў, БДГ, красавік 1996).



Пазыцыя ўкраінскае пракуратуры — не адзінае, што зьдзіўляла ў Кіеве; здавалася, што патрапілі ў іншы час.



А гэта проста была краіна, дзе прызнавалася за чалавекам права на ўласнае меркаваньне.



Нязвыкла было чуць па дзяржаўным тэлебачаньні крытыку прэзыдэнта Кучмы. Было дзіўна, што газэта «Час-Тайм», якую рэдагуе Вячаслаў Чарнавол, выходзіць аж на шаснаццаці палосах.



Зразумела, я ведаў, што гэта нармальна для свабоднага грамадзтва. Нешта падобнае было і ў нас, у Беларусі ў 1991-1994 гадах, калі была свабода, хай тады яна і падавалася нам абмежаванай. Але за амаль два гады прэзыдэнцтва Лукашэнкі мы ад такога адвыклі. Далібог, да рабства прызвычаіцца лягчэй, чым да свабоды. Нават калі і вельмі яе прагнеш.



Ну, а мае ўкраінскія гаспадары дзівіліся іншаму. Увечары, калі ўжо разам з жонкай селі за стол у хаце Харчукоў, гаспадары самі распачалі гутарку пра Лукашэнку. Спачатку падзівіліся жорсткасьці, з якой распраўляліся з дэманстрантамі, а потым — памкненьню беларускага прэзыдэнта зьліквідаваць сваю краіну.



— З Лукашэнкам усё зразумела, гэта — расейскі агент, — катэгарычна падсумаваў гаспадар дома пан Анатоль. — А што ж з народам? Няўжо беларусы так проста здадуцца?



Гэтае пытаньне — у тых ці іншых варыяцыях — гучала ня толькі ў Кіеве. Яшчэ часьцей яго задавалі ў Польшчы, у Брытаніі, і штораз — у Злучаных Штатах. Відавочна, што чым больш сталай была дэмакратыя, тым больш незразумелай для людзей была інэртнасьць беларусаў, іх гатоўнасьць прамяняць свабоду на ярмо. І цяжка было знайсьці нейкі ўнівэрсальны адказ, бо не заўсёды быў час распавядаць пра крывавыя набегі на беларускія землі Івана Жахлівага, Пятра Першага ды Суворава, пра зьнішчэньне Вялікага Княства Літоўскага, падаўленьне паўстаньня Каліноўскага ды рэпрэсіі беларускай інтэлігенцыі ў трыццатыя гады ўжо нашага стагодзьдзя.



Магчыма, у генэтычнай памяці беларускага народа трывала замацаваўся страх перад Масквой, які адбівае ўсялякую ахвоту супраціўляцца, бо, як вучыла гісторыя, супраціў заўсёды меў фіналам паразу ды сьмерць. Але ж, адначасна, — заўсёды нехта і паўставаў. І можа быць, якраз гэта — што супраціў не спыняўся ніколі, ні ў часы імпэрскага царызму, ні ў гады сталінскага тэрору — і павінна было зьдзіўляць найбольш.



— Бачаце, —казаў я сваім кіеўскім сябрам, — трыццаць тысяч менчукоў выйшлі на вуліцы. І не каўбасы прасілі таннай — а палітычнай незалежнасьці.



«То так, — згаджаліся ўкраінцы. — У нас цяпер на мітынг і тры тысячы не зьбярэш». «Вясновы авітаміноз у кіяўлянаў», — сумна канстатаваў лідэр Рэспубліканскай партыі пісьменьнік Уладзімер Яварыўскі.




Пройдуць гады, і на кіеўскі Майдан будуць выходзіць сотні тысяч людзей. Не бывае нічога вечнага — у тым ліку і палітычнага авітамінозу.



А ў 2020-м ужо і Беларусь прачнецца, і зьдзівіць сьвет магутнымі шэсьцямі за свабоду, за права «людзьмі звацца».



Што яшчэ зьдзівіла мяне ў Кіеве — шмат якія буйныя бізнэсоўцы лічылі сваім абавязкам дапамагаць нацыянальна-дэмакратычным сілам. У адрозьненьні ад менскіх бізнэсоўцаў, большасьць якіх у першай палове 90-х і слухаць не жадалі пра БНФ, імкнуліся пасябраваць зь кебічаўскімі чыноўнікамі, і ў выніку страцілі значную частку сваіх грошай, а некаторыя і свабоду.



Праўда, кожны кіяўлянін, у якога пытаўся, быў незадаволены сваім эканамічным становішчам — ці то зарплатай, ці то бізнэсовым даходам. Але ніхто і не выказваў жаданьня палепшыць сваё жыцьцё далучэньнем да Расеі.



Хоць аднойчы я пачуў такіх людзей — мы ехалі па Кіеву, і па радыё слухалі трансьляцыю з сэсіі Вярхоўнае Рады.



Група камуністаў зьвярнулася да сьпікера з запытам: як здарылася, што першы канал украінскага тэлебачаньня аддаў прайм-тайм, лепшы эфірны час, «белорускому фашисту Позняку»? Саліраваў лідэр камуністаў дэпутат Пятро Сыманэнка. Пачалася сварка і, як нам потым распавялі, ледзь не дайшло да бойкі. А ў вечаровай праграме навінаў палітычны аглядальнік таго ж самага першага тэлеканалу пракамэнтаваў паводзіны камуністаў як рэцыдыў імпэрскага мысьленьня.



Імпэрскі час тады таксама яшчэ ня змыла хадой гісторыі.
























 

Читайте также

Загрузка...

Загрузка...
Новости последнего часа со всей страны в непрерывном режиме 24/7 — здесь и сейчас с возможностью самостоятельной быстрой публикации интересных "живых" материалов из Вашего города и региона. Все новости, как они есть — честно, оперативно, без купюр.



News-Life — паблик новостей в календарном формате на основе технологичной новостной информационно-поисковой системы с элементами искусственного интеллекта, тематического отбора и возможностью мгновенной публикации авторского контента в режиме Free Public. News-Life — ваши новости сегодня и сейчас. Опубликовать свою новость в любом городе и регионе можно мгновенно — здесь.
© News-Life — оперативные новости с мест событий по всей Украине (ежеминутное обновление, авторский контент, мгновенная публикация) с архивом и поиском по городам и регионам при помощи современных инженерных решений и алгоритмов от NL, с использованием технологических элементов самообучающегося "искусственного интеллекта" при информационной ресурсной поддержке международной веб-группы 123ru.net в партнёрстве с сайтом SportsWeek.org и проектом News24.


Светские новости



Сегодня в Украине


Другие новости дня



Все города России от А до Я