Июль 2014
Август 2014
Сентябрь 2014
Октябрь 2014
Ноябрь 2014
Декабрь 2014
Январь 2015
Февраль 2015
Март 2015
Апрель 2015
Май 2015
Июнь 2015
Июль 2015
Август 2015
Сентябрь 2015
Октябрь 2015
Ноябрь 2015
Декабрь 2015
Январь 2016
Февраль 2016
Март 2016
Апрель 2016
Май 2016
Июнь 2016
Июль 2016
Август 2016
Сентябрь 2016
Октябрь 2016
Ноябрь 2016
Декабрь 2016
Январь 2017
Февраль 2017
Март 2017
Апрель 2017
Май 2017
Июнь 2017
Июль 2017
Август 2017
Сентябрь 2017
Октябрь 2017
Ноябрь 2017
Декабрь 2017
Январь 2018
Февраль 2018
Март 2018
Апрель 2018
Май 2018
Июнь 2018
Июль 2018
Август 2018
Сентябрь 2018
Октябрь 2018
Ноябрь 2018
Декабрь 2018
Январь 2019
Февраль 2019
Март 2019 Апрель 2019 Май 2019 Июнь 2019 Июль 2019 Август 2019 Сентябрь 2019 Октябрь 2019 Ноябрь 2019 Декабрь 2019 Январь 2020 Февраль 2020 Март 2020 Апрель 2020 Май 2020 Июнь 2020 Июль 2020 Август 2020 Сентябрь 2020 Октябрь 2020 Ноябрь 2020 Декабрь 2020 Январь 2021 Февраль 2021 Март 2021 Апрель 2021 Май 2021 Июнь 2021 Июль 2021 Август 2021 Сентябрь 2021 Октябрь 2021 Ноябрь 2021 Декабрь 2021 Январь 2022 Февраль 2022 Март 2022 Апрель 2022 Май 2022 Июнь 2022 Июль 2022 Август 2022 Сентябрь 2022 Октябрь 2022 Ноябрь 2022 Декабрь 2022 Январь 2023 Февраль 2023 Март 2023 Апрель 2023 Май 2023 Июнь 2023 Июль 2023 Август 2023 Сентябрь 2023 Октябрь 2023 Ноябрь 2023 Декабрь 2023 Январь 2024 Февраль 2024 Март 2024 Апрель 2024
1
2
3 4
5
6
7 8 9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

Поиск города

Ничего не найдено

Царква ў Асінавым Гарадку — 1680 год

0 8

Лукашенко перетряхнул. Но не парламент, а свою администрацию

Автомобилистам приготовиться: во Владивостоке ограничат движение

билайн улучшил 4G-покрытие в 22 деревнях и селах Чувашии

Власти Москвы приглашают художников украсить метрополитен

     Каменна-мураваная ніжняя частка званіцы царквы ў Асінавым Гарадку ды парэшткі камянёвай агарожы – гэта ўсё, што захавалася з 1680 года, бо сама царква за гэты час была некалькі разоў перабудавана.

 

Больш-менш вывучаны перыяд існавання Асінагародскай царквы пачынаецца з 1782 года, з моманту яе перабудовы ўніяцкімі вернікамі. Гэты і другія больш познія факты падцверджаныя і апісаныя ў “Літоўскіх епархіяльных ведамасцях”. Я ж прапаную яшчэ адзін, на 100 гадоў ранейшы, гістарычны дакумент, які падцверджвае, што на гэтым месцы існавала менавіта ўніяцкая царква Пакрова Прэсвятой Багародзіцы. Сцверджанне, што гэтай царкве больш за 400 год – факт яшчэ не зусім даказаны. Ён грунтуецца на тым, што на радзівілаўскай карце Вялікага Князства Літоўскага 1613 года Асінагарадок абазначаны як храмавы. Але гэта мог быць і каталіцкі касцёл. Тым больш, што ў гэты час касцёл тут існаваў, ён будаваўся полацкім ваяводай і ўладальнікам Асінагарадка каталіком Жабо (па другім крыніцам Жаба). Па легендзе былога настаяцеля Асінагароцкай царквы айца Анатоля недабудаваны касцёл пачаў асядаць, яго паглынала зямля, бо бог не прыняў яго, і таму побач з гэтым месцам была пабудавана праваслаўная царква. Гэтая легенда так і застанецца легендай і не больш таго, як і тая, што ў суседнім фальварку Парыж у 1812 годзе адпачываў Напаліён Банапарт. Такім чыная, з ўлікам новых абставінаў Асінагародскай царкве ўсеж не менш чым 350 гадоў даць можна. У мінулай заметцы “Таямніцы Хрыстова” я ўжо расказваў пра зборнік дакументаў, які апублікаваў намесник дырэктара Нацыянальнога Архива па навуцы Дзяніс Лісейчыкаў “Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага Сабораў 1680-1682 гг”. Напомню, што 7-мы ўніяцкі мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсея Русі Кіпрыян Жахоўскі (Cyprian Żochowski) у 1674 подпісаў указ аб правядзенні візітацыі (інспекцыі) усіх уніяцкіх прыходаў ВКЛ. 

 

 
  • Кіпрыян Жахоўскі Асінагародская царква адносілася да Мінскага Сабора Мядзельскай пратапопіі і была візітавана ў 1682 годзе. Звесткі пра царкву Асінагарадка па выніку гэтага візіта наступныя:

У перакладзе гэта гучыцць так: “У Асінавым Гарадку яго міласці вяльможнага пана Марцыяна Агінскага, ваяводы Троцкага, царква заложаная як Пакрова Прэсвятой Багародзіцы, пры каторай святаром з’яўляецца прападобны айцец Лукіян Ліманоўскі. … З царкоўных кніг толькі Псалтыр, іншыя кнігі ўсе прападобнага айца. … Звон на званіцы адзін. Фандушу няма. Зямлі ў той царкве адна валока, засценак і пляц, на якім жытло прападобнага айца. Будынкі: кухня, сені, свіран, гумно, хлеў, osiec. Царкоўны прыход: Асінавы Гарадок, Ласіца, Лаські, Новікі, Ліцвякі, Русакі, Лесніцкі, Залаўкі, Яхімавічы, Шэметкі, Васюкі, Затыржы, вёска Луцк, Запаснікі, Сушкі, Шчоткі, Мазурына, Губіна, Карабы, Lapleno (Лаплено — Лапішкі), Верацейкі, Гулідава, Лазова(Лазовікі), Маштаркі, Жупаркі, Руда (можа быць –Рудакова). Усяго 500 душ”. Адразу кідаецца ў вочы тое, што прыход вельмі вялікі, мае 26 вёсак і 500 вернікаў, а царкоўнай зямлі ўсяго толькі адна валока, і ўсяго толькі адзін святар. Гэта зусім не характэрна для такіх вялікіх прыходаў. Нават у Хрыстоўскай царкве з невялічкім прыходам двух вёсак і 75 вернікамі было 1,5 валокі (1 валоку меў звычайны прыгонны селянін ВКЛ, але ніяк не царкоўны прэсвітар). Хутчэй за ўсё, уніяцкія цэрквы са сваімі невялічкімі прыходамі былі і ў другіх навакольных вёсках, але пад час 13-гадовай вайны (па летапісах – “маскоўскай навалы”) яны, як і іх святары былі знішчанымі. Таму не хапала як цэркваў, так і святароў. Вось некаторыя факты таго перыяду. Армія ваяводы В.П. Шэрэмецьева 24.07.1654 захапіла Друю, мястэчка было спалена, забіта 2 тысячы жыхароў. Звесткі з летапісу:“Взяли взятием и ратных и всяких людей которые в городе сидели побили, и город и костелы и дома все пожгли без остатка”. Таксама выпіска з ліста каралеўскага камісара Старадубскага старасты Пятра Рудаміла-Дусяцкага пра падзеі студзеня 1659г, якія адбыліся са святаром царквы м.Крывічы Васілём Мрайскім: “У час маскоўскай навалы, калі войска Вялікага Княства Літоўскага пад горадам Мядзелам непрыяцель маскаль Хаванскі знішчыў у гэты час самога айца прэсвітара ўзгаданы непрыяцель жорстка мучыў, царкоўную маёмасць і ўбранства, а таксама фундуш Крывіцкай царквы забралі і спалілі”. Не думаю, што гэтая навала абышла бокам вёскі і цэрквы асінагарадокскага наваколля. Таму ўніяцкія вернікі змаглі аднавіць спачатку толькі адну цэнтральную царкву ў Асінавым Гарадку. Старога фундуша, як і ў Крывіцкай, і ў Хрыстоўскай царквы тут не захавалася, а новы фундуш Марціян Агінскі яшчэ не выдаў. (Фундуш – гэта выдадзены святару царквы дакумент, у якім пералічваецца колькасць зямлі, і маёмасць, якую землеўладальнік аддае царкве. Звычайна зямлі магло быць ад 2 да 15 валок, у залежнасці ад велічыні і значнасці прыхода). Уніяцкімі святарамі і служкамі Асінагароцкай царквы гэтага і больш позняга перыяду, якіх мне ўдалося адшукаць, былі: Ліманоўскі Лукаш. Limanowski Lukian. Святар царквы Асінагарадка 1682 (сан ягоны ў той час называўся па старацаркоўнаму – парох, прыход – парохія, ці па каталіцку – парафія, у больш позні час уніяцкія святары называліся ўжо ксяндзамі). Высоцкі Сымон. Wysozki Symon. Высвечаны (пасвенчаны ў святары) і інсталяваны (прызначаны) мітрапалітам А.Шаптыцкім без калятарскай прэзэнты (без землеўладальнікавага прадстаўлення епіскапу) 12.03.1732, святар царквы Асінагарадка 12.03.1732 – 12.03.1763. (Калятары – гэта землеўладальнікі, адказныя за існаванне царквы на сваіх зямлях, яны ж і прэзентавалі епіскапу кандыдатуры сваіх будучых святароў, яны ж і выпісвалі фундушы на царкву, з’яўляліся іх фундатарамі, ці як цяпер кажуць — інвестарамі). Хахол Нікіфар. Chachol Nikiper. Служка царквы Асінагарадка 27.09.1795. Сасіновіч Аляксандр сын Яна. Sasinowicz Alexahder syn Jana 1758 — 13.04.1834. Шляхецкага паходжання, вучыўся на кафедры Полацкага архіепіскапа ў маёнтку Струнь (вёска Струнне) Полацкага ваяводства, высвечаны 1779, адміністратар царквы ў в.Семішча Ашмянскага павета 18.08.1781, адміністратар царквы Асінагарадка 28.09.1795 – 1806 (паколькі з 1806 ужо “не мае павагі да калятароў”), адміністратар царквы ў в.Багушэвічы 1813 – 06.12.1819, але ёсць звесткі, што гэтыя фундушавыя землі царквы забралі землеўладальнікі Нарніцкія ў 1818, а парафія была скасавана за тое, што Сасіновіч зноў жа “не мае павагі да калятароў”. Кадушкевіч Казімір. Кадушкевичъ Казімеръ. Дзячок царквы Асінагарадка 1816 – 1825. Памёр у 1825г. Жылінскі Томаш. Жилински Томашъ 1797 года, панамар царквы Асінагарадка 1819г. Звольнены з духоўнага саслоўя 24.04.1834. Казлоўскі Ян. Козловскій Іванъ. Служка царквы Асінагарадка 1816. Звольнены з духоўнага саслоўя 24.04.1834. Ракоўскі Пётр сын Андрэя. Раковский Петръ Андреевъ. Служка царквы Асінагарадка 1816. Звольнены з духоўнага саслоўя 24.04.1834. Нявісны Юстын сын Тамаша. Невистный Устинъ Томаша сынъ, 1771-1827. Служка царквы Асінагарадка 1816 — 1827. Самовіч Ян сын Яна. Samowicz Jan. Самовичъ Иванъ Ивановъ 1768-1830. Вучыўся ў школе пры Беразвецкім кляштары (манастыры) базыльянаў. Высвечаны 1800. Адміністратар царквы ў в.Беразіно Барысаўскага павета 19.03.1806. Адміністратар царквы Асінагарадка 1816. Адміністратар царквы ў м.Залессе 1819 – 1830. Жонка Эльжбета Тарашкевіч 1779 года. Сыны: Ігнат 1800 года, вучыцца ў школе пры Беразвецкім кляштары базыльянаў 1819, працуе ў Дзісненскім павятовым судзе адвакатам 24.04.1834. Антон 1801 года. Францішак 1807 года, вучыцца ў школе пры Беразвецкім кляштары базыльянаў 1819, вучыцца ў Віленскай Медыка-хірургічнай акадэміі 24.04.1834. Андрэй 1809 года, вучыцца ў школе пры Беразвецкім кляштары базыльянаў 1819, працуе ў Дзісненскім павятовым судзе віцэ-рэгінтам 24.04.1834. Валерыян 1814 года, вучыцца ў Полацкай духоўнай семінарыі 24.04.1834. Дочкі: Марцыяна 1804 года, Кацярына 1805 года, Канстанцыя 1807 года, Дарота 1810 года. Пляменніца Анастасся Шалепіна. Жыркевіч Юстын сын Яна, Zyrkiewicz Justyn, Жиркевичъ Юстынъ Iоанна сынъ, 1789 года. Вучыўся ў школе пры Беразвецкім кляштары базыльянаў. Высвечаны 1816, адміністратар 1816 — 22.11.1819 і святар 24.04.1834 – 25.02.1837 царквы Асінагарадка. Гэта быў, напэўна, апошні з уніяцкіх святароў-ксяндзоў царквы Асінагарадка да прыезду сюды з Варонежа Даламанава Уладзіміра Іванавіча, які хутка ўніятаў зрабіў праваслаўнымі. Але пра гэта ўжо другая гаворка.

 

источник: https://ok.ru/profile/580024435872/statuses/150922746418080

Face

Мiкалай Палiтыка

 Минск, Беларусь

13 просмотров всего, 0 просмотров сегодня


Читайте также

Загрузка...

Загрузка...
Новости последнего часа со всей страны в непрерывном режиме 24/7 — здесь и сейчас с возможностью самостоятельной быстрой публикации интересных "живых" материалов из Вашего города и региона. Все новости, как они есть — честно, оперативно, без купюр.



News-Life — паблик новостей в календарном формате на основе технологичной новостной информационно-поисковой системы с элементами искусственного интеллекта, тематического отбора и возможностью мгновенной публикации авторского контента в режиме Free Public. News-Life — ваши новости сегодня и сейчас. Опубликовать свою новость в любом городе и регионе можно мгновенно — здесь.
© News-Life — оперативные новости с мест событий по всей Украине (ежеминутное обновление, авторский контент, мгновенная публикация) с архивом и поиском по городам и регионам при помощи современных инженерных решений и алгоритмов от NL, с использованием технологических элементов самообучающегося "искусственного интеллекта" при информационной ресурсной поддержке международной веб-группы 123ru.net в партнёрстве с сайтом SportsWeek.org и проектом News24.


Владимир Зеленский в Украине


Светские новости



Сегодня в Украине


Другие новости дня



Все города России от А до Я