Добавить новость
Март 2019 Апрель 2019 Май 2019 Июнь 2019 Июль 2019 Август 2019 Сентябрь 2019 Октябрь 2019 Ноябрь 2019 Декабрь 2019 Январь 2020 Февраль 2020 Март 2020 Апрель 2020 Май 2020 Июнь 2020 Июль 2020 Август 2020 Сентябрь 2020 Октябрь 2020 Ноябрь 2020 Декабрь 2020 Январь 2021 Февраль 2021 Март 2021 Апрель 2021 Май 2021 Июнь 2021 Июль 2021 Август 2021 Сентябрь 2021 Октябрь 2021 Ноябрь 2021 Декабрь 2021 Январь 2022 Февраль 2022 Март 2022 Апрель 2022 Май 2022 Июнь 2022
Июль 2022
Август 2022
Сентябрь 2022
Октябрь 2022
Ноябрь 2022
Декабрь 2022 Январь 2023 Февраль 2023
Март 2023
Апрель 2023 Май 2023 Июнь 2023 Июль 2023 Август 2023 Сентябрь 2023 Октябрь 2023 Ноябрь 2023 Декабрь 2023
Январь 2024
Февраль 2024 Март 2024 Апрель 2024 Май 2024 Июнь 2024 Июль 2024
Август 2024
Сентябрь 2024
Октябрь 2024
Ноябрь 2024
Декабрь 2024
Январь 2025 Февраль 2025 Март 2025 Апрель 2025 Май 2025 Июнь 2025 Июль 2025 Август 2025
Сентябрь 2025
Октябрь 2025
Ноябрь 2025
Декабрь 2025
Январь 2026 Февраль 2026
Март 2026
Апрель 2026
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

Поиск города

Ничего не найдено

Васіль Філіпенка: Свабода Украіны – гэта светлая будучыня і Беларусі

0 132

Беларускі паэт Васіль Філіпенка з сям’ёй з 1988 года жыве ў горадзе Лубны Палтаўскай вобласці. Родам Васіль з вёскі Трасцянец Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Аўтар кніг “Памяць”, “Рэха самоты”, “Покліч лёсу”, “На ростанях душы” і іншых. Ён з’яўляецца сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У гэтыя цяжкія і няпростыя дні для ўкраінскага народа, Васіль Філіпенка з сям’ёй нікуды не з’ехаў, а застаўся ў Лубнах. Наш карэспандэнт звязаўся з Васілём і папрасіў яго адказаць на пытанні Радыё Рацыі.

Спадар Васіль, на Ўкраіне ідзе вайна. Якія на сённяшні дзень узніклі асноўныя праблемы для Вашай сям’і?

– Асноўнымі праблемамі з’яўляюцца прадукты харчавання і лекі. Але перажывем. Бо на франтах – значна цяжэй, ды Бог і вера з намі.

-Як у цэлым Ваша сям’я перажывае ваенны час у Лубнах?

-У нас ва ўсіх узнікла лютая ненавісць да вайны і да тых, хто ўварваўся на ўкраінскую зямлю, а таксама да тых, хто адкрыў мяжу Беларусі, каб войскі Расеі нахабным чынам уварваліся з яе боку… Але панікі няма. Бо існуе сярод усіх жыхароў Украіны вялікая вера і ўпэўненасць у непазбежнай перамозе над захопнікамі.

-А зброю Вы маеце, каб абараняцца ад маскоўцаў?

-Па неабходнасці зброю знойдзем хутка і заўсёды. Людзі перад пачаткам вайны замест грэчкі – ўсю зброю ў крамах раскупілі…

-Як украінцы асабіста ставяцца да Вас, як да беларуса, тым больш, што расейскія захопнікі ўварваліся на Ўкраіну і з беларускага боку?

-Ды няма ніякіх у мяне праблемаў. Горад наш невялікі, вельмі творчы, літаратурны. Тут жыве шмат літаратараў і творчых людзей, таму яны даўно і добра ўсе ведаюць мяне, як чалавека, які аддаваў свае словы і падтрымку, а таксама нервы дзеля вялікай, вольнай і дэмакратычнай Украіны, дзе існуе абсалютная свабода слова і друку. Я і Ўкраіна – гэта адно цэлае. У рэшце рэшт, свабода Ўкраіны – гэта шанец для светлай будучыні маёй любай Беларусі. Людзі часта падыходзяць да мяне на вуліцах, каб падбадзёрыць і супакоіць. Яны кажуць: “Мы з табой, а ты – з намі… Не хвалюйся, мы – разам!”. Хоць у цэлым на Ўкраіне стварыўся вялікі негатыў да Беларусі. Але крыўдзіцца нельга, таму што ўкраінцы на гэта маюць права. Хаця большасць украінцаў разумее сутнасць усяго і хто ў гэтым вінаваты…

– Спадар Васіль, Вы – пісьменнік, таму скажыце, як успрымаецца вайна творчым чалавекам?

-Пра гэта адным сказам не скажаш. Столькі ўсяго ўзнікла вялікага, рознага, магутнага… Таму пакуль нічога не пішацца. Слухаю вайну, перажываю і сэрцам і душой за ўсё, што адбываецца вакол. Бачу вайну, адчуваю яе на сабе… Гэта страшна. Таму працаваць і пісаць будзе пра што. На ўсё патрэбен час, каб у галаве пераварыць гэтыя падзеі. Я ўжо намнога лепш пачаў разумець нашага Васіля Быкава, разумець пра тое, што ён пісаў і пра каго. Каб хутчэй толькі закончылася вайна, а потым – будзем размаўляць пра творчасць.

-Мы, беларусы, жадаем украінскаму народу толькі перамогі…

-Дзякуй вялікі. Сапраўды, украінскі народ сёння гатовы да самай вялікай самаахвярнасці, які ўпэўнена ідзе да перамогі над акупантамі. Украінскі народ сёння – гэта абаронцы Брэсцкай крэпасці падчас Другой сусветнай вайны, але памножаныя на бясконцасць. Я пра такое нават у кнігах не чытаў раней і ў кіно не бачыў… Значыць, мы пераможам!

Беларускае Радыё Рацыя


Читайте также

Загрузка...

Загрузка...
Новости последнего часа со всей страны в непрерывном режиме 24/7 — здесь и сейчас с возможностью самостоятельной быстрой публикации интересных "живых" материалов из Вашего города и региона. Все новости, как они есть — честно, оперативно, без купюр.



News-Life — паблик новостей в календарном формате на основе технологичной новостной информационно-поисковой системы с элементами искусственного интеллекта, тематического отбора и возможностью мгновенной публикации авторского контента в режиме Free Public. News-Life — ваши новости сегодня и сейчас. Опубликовать свою новость в любом городе и регионе можно мгновенно — здесь.
© News-Life — оперативные новости с мест событий по всей Украине (ежеминутное обновление, авторский контент, мгновенная публикация) с архивом и поиском по городам и регионам при помощи современных инженерных решений и алгоритмов от NL, с использованием технологических элементов самообучающегося "искусственного интеллекта" при информационной ресурсной поддержке международной веб-группы 123ru.net в партнёрстве с сайтом SportsWeek.org и проектом News24.


Светские новости



Сегодня в Украине


Другие новости дня



Все города России от А до Я